{"id":"maturazai-bialoruski-bia-pr-2016-05/zad/2.1","paper_id":"maturazai-bialoruski-bia-pr-2016-05","number":"2.1","points":1,"ptype":"open","subject":"jezyk-bialoruski","category":"matura","year":2016,"month":"maj","level":"rozszerzona","text":"Альгерд Бахарэвіч\n\nГАНАРОВАЯ ВЕШАЛКА\n(скарочана)\n\nСмутна мне, Божа! Куды я ні гляну…\n\nГэта, калі што, Купала напісаў, а не я. Я б так не змог. Па-першае, таму што ён быў геній, а па-другое, на мне няма цяпер маёй сялянскай кашулі. Яе ў мяне, калі быць шчырым, зусім няма. Сорамна, канечне, у дваццаць першым стагоддзі не мець сялянскай кашулі ў гардэробе. Можа, хто падорыць на 25 сакавіка… Ці на гадавіну перамогі пад Оршай. Хаця ёсць сумнеў, што яны там пад Оршай менавіта ў вышыванках маскалю прачуханца давалі. Але хто яго ведае, якім было сярэднявечнае хакі…[…]\n\nА вышыванка? А яна акурат у трэндзе. Вось і маё любімае радыё абмяркоўвае, чаму гэта раптам вышыванка зноў у модзе. Этнаграфізм? Выклік нацыяналістаў? Унутраная патрэба? Салідарнасць з Украінай? Добра, калі толькі апошняе.\n\nЗдаецца, перадусім трыумф вышыванкі значыць, што ўсё было дарэмна. Мы прапалі. Вышываначная Беларусь зноў перамагла Беларусь еўрапейскую. Мы вярнуліся туды, дзе былі. Да Беларусі льняной, жытнёвай, баравой, а таксама баваўнянай, саматканай, паркалёвай, пладова-ягаднай і сінтэпонавай. Быць беларусамі без вышыванкі не атрымліваецца. […]. Нешта не складаецца. Але што?\n\nПроста беларусам, без вышыванкі, быць нецікава. Беларускасць трэба насіць на сабе. І зашпільваць на ўсе гузікі. І пажадана да калена. Каб усе бачылі - вось ідзе беларус. Ці беларусачка. Сама цёмная, вусы белыя, а на грудзях - узор нацыянальны. Эцюд у белых і чырвоных тонах.\n\nНавошта кніжкі чытаць, калі ёсць вышыванка? На ёй усё напісана, то бок вышыта. Ці намалявана, як тату на скуры. А больш беларусу ведаць неабавязкова. Мудрасці пакаленняў, запісаных беларускімі рунамі, хопіць, каб пражыць жыццё і іншых навучыць. Навошта кірыліца і лацінка, калі ёсць руны? Вышыванка - таксама цывілізацыйны выбар. Адмова ад Захаду і ад Усходу таксама - а замест гэтага рух углыб, у зямлю. Да нібыта глыбокіх - як магілы - народных традыцый. Толькі, на жаль, кожная традыцыя ёсць усяго толькі міфам. Апраўданнем голаду - гэтага вечнага спадарожніка людзей у вышыванках. Традыцыі выдумваюць тады, калі гэта робіцца выгодным. І забываюцца на іх адразу ж, як толькі яны пачынаюць замінаць.\n\nПакуль што па вуліцах беларускіх гарадоў людзі ў вышыванках яшчэ не бегаюць. Яны ў вышыванках пераважна пазіруюць. Трохі збянтэжаныя, яны пазіраюць у аб'ектыў і думаюць, што выглядаюць вельмі патрыятычна. Патрыятызм наогул - усяго толькі адна з формаў фотагенічнасці. Людзям у вышыванках вельмі важна адчуць, што іх шмат. Толькі тады яны моцныя. І ў гэтым нашае з імі адрозненне. Еўрапейцу важнае крыху іншае - адчуць сваю каштоўнасць і свабоду, застаўшыся самому, без грамады. У гэтым яго моц.\n\nbudzma.by\n\nДа якога літаратурнага жанру адносіцца тэкст Альгерда Бахарэвіча Ганаровая вешалка?","answer":null,"answer_text":null,"solution":"## Poprawna odpowiedz\n**эсэ (esej)**\n\n## Sposob 1 - analiza cech gatunku\nKrok po kroku:\n1. Sprawdzamy cechy charakterystyczne tekstu Альгерда Бахарэвіча \"Ганаровая вешалка\":\n- Forma subiektywna: autor pisze w pierwszej osobie («Я б так не змог», «маё любімае радыё»)\n- Refleksja filozoficzna / kulturalna: rozwazania o tozsamosci bialoruskiej, wszywanej koszuli jako symbolu\n- Swobodna struktura - brak scislego planu, luznе przeplot mysli\n- Ironia i dystans («Смутна мне, Божа! Куды я ні гляну…» - cytat Kupaly jako zabieg ironiczny)\n- Adresowane do szerokiej publicznosci (budzma.by - portal kultury bialoruskiej)\n2. Te cechy odpowiadaja dokladnie esejowi: swobodna forma, subiektywny komentarz autora do zjawiska kulturowego.\n\n## Sposob 2 - rozroznienie gatunkow\nCzesto mylone gatunki:\n- **Artykul** - bardziej obiektywny, informacyjny, bez silnego \"ja\" autora\n- **Felieton** - zblizone do eseju, ale krotsze, bardziej satyryczne\n- **Esej** (эсэ) - refleksja kulturalna/filozoficzna, subiektywna, pierwszoosobowa, swobodna forma\n- **Reportaz** - opis rzeczywistych zdarzen z perspektywy naocznego swiadka\n\nTekst Бахарэвіча ma cechy eseju: medytacja nad wszywaną koszulą jako symbolem tozsamosci bialoruskiej, refleksyjny ton, autorski komentarz kulturowy.\n\n## Schemat oceniania CKE\n> Klucz CKE (zad. 2.1, max 1 pkt):\n> - **1 pkt** - za prawidlowo okreslony gatunek: эсэ\n> - **0 pkt** - inny gatunek lub brak odpowiedzi\n> - **Akceptowane warianty:** эсэ (tylko ta odpowiedz)\n\nCo zapamietac? Esej (эсэ) to gatunek rozpoznawalny po subiektywnym \"ja\" autora, swobodnej strukturze i refleksyjnym tonie. Kluczowe slowa: subiektywnosc, refleksja, kultura.","image":null,"solution_image":null,"topics":null,"page_from":null,"source":"maturazai","answer_source":null,"answer_text_source":null,"solution_source":"maturazai","text_source":"maturazai","source_label":"Jezyk bialoruski · Matura · maj 2016 (rozszerzona)","subject_label":"jezyk-bialoruski","category_label":"Matura","text_html":"
Альгерд Бахарэвіч
\n
ГАНАРОВАЯ ВЕШАЛКА
(скарочана)
\n
Смутна мне, Божа! Куды я ні гляну…
\n
Гэта, калі што, Купала напісаў, а не я. Я б так не змог. Па-першае, таму што ён быў геній, а па-другое, на мне няма цяпер маёй сялянскай кашулі. Яе ў мяне, калі быць шчырым, зусім няма. Сорамна, канечне, у дваццаць першым стагоддзі не мець сялянскай кашулі ў гардэробе. Можа, хто падорыць на 25 сакавіка… Ці на гадавіну перамогі пад Оршай. Хаця ёсць сумнеў, што яны там пад Оршай менавіта ў вышыванках маскалю прачуханца давалі. Але хто яго ведае, якім было сярэднявечнае хакі…[…]
\n
А вышыванка? А яна акурат у трэндзе. Вось і маё любімае радыё абмяркоўвае, чаму гэта раптам вышыванка зноў у модзе. Этнаграфізм? Выклік нацыяналістаў? Унутраная патрэба? Салідарнасць з Украінай? Добра, калі толькі апошняе.
\n
Здаецца, перадусім трыумф вышыванкі значыць, што ўсё было дарэмна. Мы прапалі. Вышываначная Беларусь зноў перамагла Беларусь еўрапейскую. Мы вярнуліся туды, дзе былі. Да Беларусі льняной, жытнёвай, баравой, а таксама баваўнянай, саматканай, паркалёвай, пладова-ягаднай і сінтэпонавай. Быць беларусамі без вышыванкі не атрымліваецца. […]. Нешта не складаецца. Але што?
\n
Проста беларусам, без вышыванкі, быць нецікава. Беларускасць трэба насіць на сабе. І зашпільваць на ўсе гузікі. І пажадана да калена. Каб усе бачылі - вось ідзе беларус. Ці беларусачка. Сама цёмная, вусы белыя, а на грудзях - узор нацыянальны. Эцюд у белых і чырвоных тонах.
\n
Навошта кніжкі чытаць, калі ёсць вышыванка? На ёй усё напісана, то бок вышыта. Ці намалявана, як тату на скуры. А больш беларусу ведаць неабавязкова. Мудрасці пакаленняў, запісаных беларускімі рунамі, хопіць, каб пражыць жыццё і іншых навучыць. Навошта кірыліца і лацінка, калі ёсць руны? Вышыванка - таксама цывілізацыйны выбар. Адмова ад Захаду і ад Усходу таксама - а замест гэтага рух углыб, у зямлю. Да нібыта глыбокіх - як магілы - народных традыцый. Толькі, на жаль, кожная традыцыя ёсць усяго толькі міфам. Апраўданнем голаду - гэтага вечнага спадарожніка людзей у вышыванках. Традыцыі выдумваюць тады, калі гэта робіцца выгодным. І забываюцца на іх адразу ж, як толькі яны пачынаюць замінаць.
\n
Пакуль што па вуліцах беларускіх гарадоў людзі ў вышыванках яшчэ не бегаюць. Яны ў вышыванках пераважна пазіруюць. Трохі збянтэжаныя, яны пазіраюць у аб'ектыў і думаюць, што выглядаюць вельмі патрыятычна. Патрыятызм наогул - усяго толькі адна з формаў фотагенічнасці. Людзям у вышыванках вельмі важна адчуць, што іх шмат. Толькі тады яны моцныя. І ў гэтым нашае з імі адрозненне. Еўрапейцу важнае крыху іншае - адчуць сваю каштоўнасць і свабоду, застаўшыся самому, без грамады. У гэтым яго моц.
\n
budzma.by
\n
Да якога літаратурнага жанру адносіцца тэкст Альгерда Бахарэвіча Ганаровая вешалка?
","solutions":[{"source":"maturazai","label":"maturazai.pl (AI)","kind":"text","html":"
Poprawna odpowiedz
\n
эсэ (esej)
\n
Sposob 1 - analiza cech gatunku
\n
Krok po kroku:
\n

Sprawdzamy cechy charakterystyczne tekstu Альгерда Бахарэвіча "Ганаровая вешалка":

\n

Forma subiektywna: autor pisze w pierwszej osobie («Я б так не змог», «маё любімае радыё»)

Refleksja filozoficzna / kulturalna: rozwazania o tozsamosci bialoruskiej, wszywanej koszuli jako symbolu

Swobodna struktura - brak scislego planu, luznе przeplot mysli

Ironia i dystans («Смутна мне, Божа! Куды я ні гляну…» - cytat Kupaly jako zabieg ironiczny)

Adresowane do szerokiej publicznosci (budzma.by - portal kultury bialoruskiej)

\n

Te cechy odpowiadaja dokladnie esejowi: swobodna forma, subiektywny komentarz autora do zjawiska kulturowego.

\n
Sposob 2 - rozroznienie gatunkow
\n
Czesto mylone gatunki:
\n

Artykul - bardziej obiektywny, informacyjny, bez silnego "ja" autora

Felieton - zblizone do eseju, ale krotsze, bardziej satyryczne

Esej (эсэ) - refleksja kulturalna/filozoficzna, subiektywna, pierwszoosobowa, swobodna forma

Reportaz - opis rzeczywistych zdarzen z perspektywy naocznego swiadka

\n
Tekst Бахарэвіча ma cechy eseju: medytacja nad wszywaną koszulą jako symbolem tozsamosci bialoruskiej, refleksyjny ton, autorski komentarz kulturowy.
\n
Schemat oceniania CKE
\n
Klucz CKE (zad. 2.1, max 1 pkt):
- 1 pkt - za prawidlowo okreslony gatunek: эсэ
- 0 pkt - inny gatunek lub brak odpowiedzi
- Akceptowane warianty: эсэ (tylko ta odpowiedz)
\n
Co zapamietac? Esej (эсэ) to gatunek rozpoznawalny po subiektywnym "ja" autora, swobodnej strukturze i refleksyjnym tonie. Kluczowe slowa: subiektywnosc, refleksja, kultura.