{"id":"maturazai-bialoruski-bia-pr-2018-05/zad/7","paper_id":"maturazai-bialoruski-bia-pr-2018-05","number":"7","points":1,"ptype":"open","subject":"jezyk-bialoruski","category":"matura","year":2018,"month":"maj","level":"podstawowa","text":"Przeczytaj tekst i wykonaj zadania 7.-10.\n\nЮрый Бабіч\nЛексіка з нацыянальна-культурным кампанентам у сучасным публіцыстычным дыскурсе\n\nПерыядычны друк у сучасным грамадстве адыгрывае надзвычай істотную ролю. І не толькі як крыніца інфармацыі палітычнага, эканамічнага ці сацыяльнага капіталу, але і як рэтранслятар агульнакультаралагічных ідэй і адпаведных ментальных установак. […] Даволі багаты матэрыял для аналізу даюць публікацыі ў, бадай, найбольш папулярных сёння беларускамоўных выданнях - газетах ,,Звязда\" і ,,Наша Ніва\", - а таксама яшчэ ў некаторых перыёдыках (,,Народная воля\", ,,Наша слова\" і інш.). Іх асаблівая роля на сучасным этапе, на наш погляд, заключаецца ў падтрымцы пурыстычных тэндэнцый, якія выразна акрэсліліся ў беларускай мове ў апошнія гадоў дваццаць. А гэта, у сваю чаргу, сур'ёзна ўплывае на фарміраванне ды ўспрыманне моўнай карціны свету нашага этнасу ці асобных яе фрагментаў.\n\nПурызм (франц. purisme ад лац. purus ,,чысты\") - імкненне ачысціць літаратурную мову ад іншамоўных запазычанняў, а таксама ад ненарматыўных лексічных і граматычных элементаў [ ].\n\nНапрыканцы XX - пачатку XXI ст., паводле меркаванняў многіх навукоўцаў, эпоха мікралінгвістыкі, што вывучала мову як замкнутую сістэму, змянілася перыядам макралінгвістыкі, калі мова разглядаецца пераважна ў якасці цэласнай структуры праз яе адносіны да сацыяльнай, духоўнай, матэрыяльнай і іншых сфер жыцця грамадства. Менавіта такі падыход дае магчымасць, з аднаго боку, выяўляць і рэтранслявать пэўныя фрагменты моўнай карціны свету беларусаў, а з іншага - актуалізуе разуменне тых механізмаў, што павышаюць узровень нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.\n\nВарта пагадзіцца з меркаваннем аўтаркі манаграфіі Сучасная Беларусь: мовы і нацыянальная ідэнтычнасць Іны Калітый, што на сучасным этапе праблема беларускай мовы - у значнай ступені лінгваэкалагічная. Таму публіцыстычны дыскурс сёння можа адыгрываць у тым ліку і надзвычай важную ролю, а менавіта спрыяць змяншэнню частотнасці ўжывання штучных, не ўласцівых мове слоў, захаванню яе выразнай адметнасці і ўнікальнасці. На старонках шэрагу айчынных друкаваных выданняў паслядоўна ўжываецца значная група нацыянальна маркіраваных адзінак, якія, па сутнасці, сталі фактам літаратурнай мовы, але пакуль падаюцца не ўсімі слоўнікамі.\n\nТак, побач з назоўнікамі ўрач і бальніца ўсё часцей ужываюцца словы лекар і лякарня. Тут важна ўсвядоміць, што лякарня - месца, дзе лечаць, і менавіта гэтае значэнне павінна быць цэнтральным, ядзерным. Пры параўнанні з адпаведнай калькаванай лексемай бальніца, якая матывуецца дзеясловам балець, выразна выяўляецца розніца ў ментальных установках, [ ] лякарня выклікае ў свядомасці чалавека зусім іншыя асацыяцыі, чым слова бальніца, настройвае на аптымістычны лад, стварае станоўчы эмацыйны фон.\n\nЮ. Бабіч, Лексіка з нацыянальна-культурным кампанентам у сучасным публіцыстычным дыскурсе [у:] ,,Роднае слова\" №6, 2016, с. 33.\n\nСлова рэтранслятар у Тлумачальным слоўніку беларускай мовы адносіцца да спецыяльнага тэрміна са значэннем 'адна з прамежкавых радыё- ці тэлевізійных станцый у ланцугу перадавальных і прыёмных станцый'. У якім значэнні гэтае слова ўжываецца ў тэксце?\n\nA. А. у прамым слоўнікавым значэнні\nB. Б. у прамым і пераносным значэнні\nC. В. у пераносным значэнні 'праблема'\nD. Г. у пераносным значэнні 'пасрэднік'","answer":null,"answer_text":null,"solution":"## Poprawna odpowiedz\n**Г. у пераносным значэнні 'пасрэднік' (w znaczeniu przeniesionym 'posrednik')**\n\n## Sposob 1 - analiza kontekstu uzycia slowa\nSlo*wo рэтранслятар w slowniku oznacza techniczne urzadzenie przekazujace sygnal radiowy/telewizyjny.\n\nW tekscie: \"[перыядычны друк ] але і як рэтранслятар агульнакультаралагічных ідэй і адпаведных ментальных установак.\"\n\nDoslowne tlumaczenie: \"[prasa periodyczna ] ale takze jako przekaznik/posrednik ogolnokulturowych idei i odpowiednich mentalnych postaw.\"\n\nAnaliza: Prasa nie jest stacja radiowa ani telewizyjnA - nie moze byc \"rEtranslatorem\" w dosllownym znaczeniu. Autor uzyl tego slowa przeniesnie - prasa pelni funkcje posrednika (pасрэдніка) przekazujacego idee kulturowe do spoleczenstwa. Znaczenie techniczne zostalo przeniesione na grunt kultury.\n\nDlaczego nie inne odpowiedzi:\n- А. w dosllownym slownikowym znaczeniu - NIE, bo prasa nie jest stacja radiowa\n- Б. w dosllownym i przeniesionym - NIE, bo kontekst nie pozwala na znaczenie dosllowne\n- В. w przeniesionym znaczeniu 'problem' - NIE, to nie ma zadnego sensu kontekstualnego\n\n## Sposob 2 - mechanizm rozszerzania znaczen slow\nWyrazy techniczne czesto przechOdza do jezyka potocznego lub publicystycznego w znaczeniu przeniesionym:\n- рэтранслятар (przekaznik) -> posrednik (kulturowy)\n- kanaly (TV) -> kanaly (dyplomacji)\n- filtrowac -> filtrowac informacje\n\nTaki mecHanizm to metaforyzacja terminu technicznego.\n\n## Schemat oceniania CKE\n> Klucz CKE (zad. 7, max 1 pkt):\n> - **1 pkt** - za poprawna odpowiedz: Г (у пераносным значэнні 'пасрэднік')\n> - **0 pkt** - odpowiedz bledna (А, Б lub В) albo brak odpowiedzi\n\nCo zapamietac? Jezeli slowo techniczne uzyte jest w kontekscie, gdzie dosllowne znaczenie jest niemozliwe (prasa nie jest stacja radiowa), szukamy znaczenia przenosnego. Pytanie \"jaka role pelni prasa?\" - posrednika/przekaznika idei = Г.","image":null,"solution_image":null,"topics":null,"page_from":null,"source":"maturazai","answer_source":null,"answer_text_source":null,"solution_source":"maturazai","text_source":"maturazai","source_label":"Jezyk bialoruski · Matura · maj 2018 (podstawowa)","subject_label":"jezyk-bialoruski","category_label":"Matura","text_html":"
Przeczytaj tekst i wykonaj zadania 7.-10.
\n
Юрый Бабіч
Лексіка з нацыянальна-культурным кампанентам у сучасным публіцыстычным дыскурсе
\n
Перыядычны друк у сучасным грамадстве адыгрывае надзвычай істотную ролю. І не толькі як крыніца інфармацыі палітычнага, эканамічнага ці сацыяльнага капіталу, але і як рэтранслятар агульнакультаралагічных ідэй і адпаведных ментальных установак. […] Даволі багаты матэрыял для аналізу даюць публікацыі ў, бадай, найбольш папулярных сёння беларускамоўных выданнях - газетах ,,Звязда" і ,,Наша Ніва", - а таксама яшчэ ў некаторых перыёдыках (,,Народная воля", ,,Наша слова" і інш.). Іх асаблівая роля на сучасным этапе, на наш погляд, заключаецца ў падтрымцы пурыстычных тэндэнцый, якія выразна акрэсліліся ў беларускай мове ў апошнія гадоў дваццаць. А гэта, у сваю чаргу, сур'ёзна ўплывае на фарміраванне ды ўспрыманне моўнай карціны свету нашага этнасу ці асобных яе фрагментаў.
\n
Пурызм (франц. purisme ад лац. purus ,,чысты") - імкненне ачысціць літаратурную мову ад іншамоўных запазычанняў, а таксама ад ненарматыўных лексічных і граматычных элементаў [ ].
\n
Напрыканцы XX - пачатку XXI ст., паводле меркаванняў многіх навукоўцаў, эпоха мікралінгвістыкі, што вывучала мову як замкнутую сістэму, змянілася перыядам макралінгвістыкі, калі мова разглядаецца пераважна ў якасці цэласнай структуры праз яе адносіны да сацыяльнай, духоўнай, матэрыяльнай і іншых сфер жыцця грамадства. Менавіта такі падыход дае магчымасць, з аднаго боку, выяўляць і рэтранслявать пэўныя фрагменты моўнай карціны свету беларусаў, а з іншага - актуалізуе разуменне тых механізмаў, што павышаюць узровень нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.
\n
Варта пагадзіцца з меркаваннем аўтаркі манаграфіі Сучасная Беларусь: мовы і нацыянальная ідэнтычнасць Іны Калітый, што на сучасным этапе праблема беларускай мовы - у значнай ступені лінгваэкалагічная. Таму публіцыстычны дыскурс сёння можа адыгрываць у тым ліку і надзвычай важную ролю, а менавіта спрыяць змяншэнню частотнасці ўжывання штучных, не ўласцівых мове слоў, захаванню яе выразнай адметнасці і ўнікальнасці. На старонках шэрагу айчынных друкаваных выданняў паслядоўна ўжываецца значная група нацыянальна маркіраваных адзінак, якія, па сутнасці, сталі фактам літаратурнай мовы, але пакуль падаюцца не ўсімі слоўнікамі.
\n
Так, побач з назоўнікамі ўрач і бальніца ўсё часцей ужываюцца словы лекар і лякарня. Тут важна ўсвядоміць, што лякарня - месца, дзе лечаць, і менавіта гэтае значэнне павінна быць цэнтральным, ядзерным. Пры параўнанні з адпаведнай калькаванай лексемай бальніца, якая матывуецца дзеясловам балець, выразна выяўляецца розніца ў ментальных установках, [ ] лякарня выклікае ў свядомасці чалавека зусім іншыя асацыяцыі, чым слова бальніца, настройвае на аптымістычны лад, стварае станоўчы эмацыйны фон.
\n
Ю. Бабіч, Лексіка з нацыянальна-культурным кампанентам у сучасным публіцыстычным дыскурсе [у:] ,,Роднае слова" №6, 2016, с. 33.
\n
Слова рэтранслятар у Тлумачальным слоўніку беларускай мовы адносіцца да спецыяльнага тэрміна са значэннем 'адна з прамежкавых радыё- ці тэлевізійных станцый у ланцугу перадавальных і прыёмных станцый'. У якім значэнні гэтае слова ўжываецца ў тэксце?
\n
A. А. у прамым слоўнікавым значэнні
B. Б. у прамым і пераносным значэнні
C. В. у пераносным значэнні 'праблема'
D. Г. у пераносным значэнні 'пасрэднік'
","solutions":[{"source":"maturazai","label":"maturazai.pl (AI)","kind":"text","html":"
Poprawna odpowiedz
\n
Г. у пераносным значэнні 'пасрэднік' (w znaczeniu przeniesionym 'posrednik')
\n
Sposob 1 - analiza kontekstu uzycia slowa
\n
Slo*wo рэтранслятар w slowniku oznacza techniczne urzadzenie przekazujace sygnal radiowy/telewizyjny.
\n
W tekscie: "[перыядычны друк ] але і як рэтранслятар агульнакультаралагічных ідэй і адпаведных ментальных установак."
\n
Doslowne tlumaczenie: "[prasa periodyczna ] ale takze jako przekaznik/posrednik ogolnokulturowych idei i odpowiednich mentalnych postaw."
\n
Analiza: Prasa nie jest stacja radiowa ani telewizyjnA - nie moze byc "rEtranslatorem" w dosllownym znaczeniu. Autor uzyl tego slowa przeniesnie - prasa pelni funkcje posrednika (pасрэдніка) przekazujacego idee kulturowe do spoleczenstwa. Znaczenie techniczne zostalo przeniesione na grunt kultury.
\n
Dlaczego nie inne odpowiedzi:
\n

А. w dosllownym slownikowym znaczeniu - NIE, bo prasa nie jest stacja radiowa

Б. w dosllownym i przeniesionym - NIE, bo kontekst nie pozwala na znaczenie dosllowne

В. w przeniesionym znaczeniu 'problem' - NIE, to nie ma zadnego sensu kontekstualnego

\n
Sposob 2 - mechanizm rozszerzania znaczen slow
\n
Wyrazy techniczne czesto przechOdza do jezyka potocznego lub publicystycznego w znaczeniu przeniesionym:
\n

рэтранслятар (przekaznik) -> posrednik (kulturowy)

kanaly (TV) -> kanaly (dyplomacji)

filtrowac -> filtrowac informacje

\n
Taki mecHanizm to metaforyzacja terminu technicznego.
\n
Schemat oceniania CKE
\n
Klucz CKE (zad. 7, max 1 pkt):
- 1 pkt - za poprawna odpowiedz: Г (у пераносным значэнні 'пасрэднік')
- 0 pkt - odpowiedz bledna (А, Б lub В) albo brak odpowiedzi
\n
Co zapamietac? Jezeli slowo techniczne uzyte jest w kontekscie, gdzie dosllowne znaczenie jest niemozliwe (prasa nie jest stacja radiowa), szukamy znaczenia przenosnego. Pytanie "jaka role pelni prasa?" - posrednika/przekaznika idei = Г.